Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зброі», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароны інфармацыі»

15 кастрычніка 2014 г. Канстытуцыйны Суд, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», разгледзеў у парадку ажыццяўлення папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зброі» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароны інфармацыі» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.