«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння бяспекі дарожнага руху» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб цэнаўтварэнні» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Г.);
«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2013 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2013 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб натуральных манаполіях» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.