Навіны
Прывітанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнкі ўдзельнікам міжнароднай канферэнцыі «Канстытуцыйны кантроль: сучасныя тэндэнцыі развіцця і ўдасканальвання»

Дарагія сябры!

Вітаю ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пытанням развіцця і ўдасканальвання канстытуцыйнага кантролю.

Правядзенне форумаў такога высокага ўзроўню мае важнае значэнне ва ўмацаванні адносін паміж канстытуцыйнымі судамі розных краін і пошуку агульных падыходаў да рашэння пастаўленых перад імі задач.

Сімвалічна, што мерапрыемства праходзіць у год, азнаменаваны двума значымымі для Беларусі юбілеямі − 20 гадоў споўнілася Асноўнаму Закону нашай дзяржавы, такую ж дату адзначае Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь.

Асноўваючыся на прынцыпах і нормах Канстытуцыі, мы ствараем дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву, у якой устаноўлены грамадзянскі мір і згода. Важнай вехай на выбраным Рэспублікай Беларусь незалежным шляху развіцця з’явілася стварэнне спецыяльнага судовага органа па кантролю за канстытуцыйнасцю прымаемых нарматыўных прававых актаў.

Сёння Суд займае дастойнае месца ў прававой сістэме краіны, забяспечваючы ўмацаванне канстытуцыйнай законнасці і ўдасканальванне нацыянальнага заканадаўства.

Упэўнены, што прафесійнае ўзаемадзеянне прадстаўнікоў органаў канстытуцыйнага кантролю будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці правасуддзя і абароны агульначалавечых каштоўнасцей.

Жадаю ўсім удзельнікам міжнароднай канферэнцыі плённай працы, новых дасягненняў, крэпкага здароўя і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка

27 чэрвеня 2014 года