18 чэрвеня 2014 г. Канстытуцыйны Суд, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», разгледзеў у парадку ажыццяўлення папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па прадухіленню легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння», прынятага Палатай прадстаўнікоў і адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.).
Па выніках разгляду Закон прызнаны адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм Закона.