У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве» Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь назначылі паўнамоцных прадстаўнікоў у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь:
Міхалькову Людмілу Сцяпанаўну, старшыню Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве – паўнамоцным прадстаўніком Палаты прадстаўнікоў у Канстытуцыйным Судзе;
Мароз Лілію Францаўну, старшыню Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве – паўнамоцным прадстаўніком Савета Рэспублікі ў Канстытуцыйным Судзе;
Бодак Алу Мікалаеўну, намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь – паўнамоцным прадстаўніком Савета Міністраў у Канстытуцыйным Судзе.