Навіны
У сувязі з выхадам у адстаўку А.У.Марыскiн вызвалены ад пасады суддзі Канстытуцыйнага Суда

У адпаведнасці з пунктам 11 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выдадзены Указ ад 12 сакавіка 2014 г. № 120 аб вызваленні Марыскiна Аляксандра Уладзіміравіча ад пасады суддзі Канстытуцыйнага Суда ў сувязі з выхадам у адстаўку з наступным паведамленнем аб яго вызваленні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.