Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 снежня 2013 г. № Р-910/2013
Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 24 чэрвеня 1997 года»

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., суддзяў Бойка Т.С., Варановіча Т.В., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Козыравай Л.Р., Марыскіна  А.У., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П.

 

на падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 і пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь»

 

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 24 чэрвеня 1997 года».

 

Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Цікавенку А.Г., прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыя), Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 24 чэрвеня 1997 года» і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь устанавіў:

 

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 24 чэрвеня 1997 года» (далей – Закон) прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2013 г., адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 19 снежня 2013 г. і прадстаўлены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на подпіс.

 

Закон з’яўляецца актам аб выражэнні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 24 чэрвеня 1997 года (далей – Пагадненне), падпісанага ў г. Хельсінкі 17 мая 2013 года ў мэтах далейшага развіцця аўтамабільных зносін паміж абедзвюма дзяржавамі, а таксама транзіту праз іх тэрыторыі.

 

Пагадненне накіравана на вызваленне транспартных сродкаў Рэспублікі Беларусь і Фінляндскай Рэспублікі ад усіх падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, якія спаганяюцца на тэрыторыі гэтых краін, а таксама ад неабходнасці атрымання дазволу на выкананне адпаведных перавозак.

 

Прадметам Пагаднення з’яўляюцца пытанні, што датычацца толькі сферы заканадаўчага рэгулявання, але не ўрэгуляваны законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Так, у адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 2005 г. № 520 «О совершенствовании  правового регулирования отдельных отношений в экономической сфере» Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і (або) законамі, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, устанаўліваюцца, уводзяцца, змяняюцца рэспубліканскія падаткі, зборы (пошліны) (вызначаюцца плацельшчыкі, аб’ект падаткаабкладання, падатковая база, падатковы перыяд, падатковая стаўка (стаўкі), парадак вылічэння, парадак і тэрміны выплаты).

 

На падставе абзаца чацвёртага артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь «О международных договорах Республики Беларусь» Пагадненне падлягае ратыфікацыі.

 

У адпаведнасці з абзацам васямнаццатым артыкула 1 Закона «О международных договорах Республики Беларусь» Пагадненне з’яўляецца папраўкай да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 24 чэрвеня 1997 года.

 

Згодна з абзацам другім часткі сёмай артыкула 39 Закона «О международных договорах Республики Беларусь» рашэнне аб выказванні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе паправак да міжурадавых дагавораў, якія падлягаюць ратыфікацыі, прымаецца Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь у форме закона.

 

У сувязі з указаным выражэнне згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення ў форме закона аб ратыфікацыі з’яўляецца абгрунтаваным.

 

Закон прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у межах паўнамоцтваў у адпаведнасці з пунктам 2 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі, адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пунктам 1 часткі першай артыкула 98 Канстытуцыі.

 

На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзіць да вываду аб тым, што па змесце норм, форме акта і парадку прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыі.

 

Кіруючыся часткамі першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, часткамі восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 і пунктам 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь», Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Прызнаць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 24 чэрвеня 1997 года» адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.

 

3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

 

Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь                                                                                                       П.П.Міклашэвіч