Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 верасня 2004 г. № Р-177/2004
Аб канстытуцыйнасцi Iнструкцыi аб парадку вылiчэння i выплаты мясцовага збору за карыстанне iнфраструктурай пры размяшчэннi аб’екта гандлю, грамадскага харчавання i iншай прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыях, якiя ўваходзяць у адмiнiстрацыйнае падпарадкаванне гарадскiх Савета дэпутатаў i выканаўчага камiтэта, зацверджанай рашэннем Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 30 снежня 2003 г. № 41
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Цікавенкі А.Г., Шукліна В.З. разгледзеў на падставе часткi чацвёртай артыкула 122 i часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь зварот iндывiдуальнага прадпрымальнiка аб правамернасцi ўвядзення Наваполацкiм гарадскiм Саветам дэпутатаў мясцовага збору за карыстанне iнфраструктурай пры ажыццяўленнi прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыях, якiя ўваходзяць у адмiнiстрацыйнае падпарадкаванне гарадскiх Савета дэпутатаў i выканаўчага камiтэта.
 
Прааналiзаваўшы адпаведныя палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2004 год» i iншых актаў заканадаўства, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
 
Вiды мясцовых падаткаў i збораў, якiя маюць права ўводзiць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак у 2004 годзе абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, вызначаны артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2003 г. «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2004 год» (далей – Закон).
 
Падпункт 1.3 пункта 1 артыкула 10 Закона прадугледжвае ўвядзенне мэтавых збораў (транспартнага збору на абнаўленне i аднаўленне гарадскога, прыгараднага пасажырскага транспарту, аўтобусаў мiжгароднiх зносiн i ўтрыманне ведамаснага гарадскога электрычнага транспарту, збору на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна)).
 
Плацельшчыкамi мэтавых збораў з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў – плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання).
 
У якасцi аб’екта падаткаабкладання мэтавымi зборамi вызначана ажыццяўленне прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў размеры, якi не перавышае (у сукупнасцi) 4 працэнтаў падатковай базы.
 
Пунктам 7 рашэння Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2003 г. № 39 «Аб бюджэце вобласцi на 2004 год» на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi на 2004 год уведзены мэтавы збор на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна), стаўка якога ўстаноўлена ў размеры 2 працэнтаў ад сумы прыбытку (даходу), якая застаецца ў распараджэннi плацельшчыка. Мэтавы збор на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна) залiчваецца ў размеры 20 працэнтаў у абласны бюджэт i 80 працэнтаў у гарадскiя i раённыя бюджэты.
 
Iнструкцыяй аб парадку вылiчэння i выплаты мэтавага збору на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна), зацверджанай рашэннем Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2003 г. № 41, прадугледжваецца, што плацельшчыкi збору праводзяць яго налiчэнне штомесячна нарастаючым падрахункам зыходзячы з прыбытку (даходу), якi застаецца ў iх распараджэннi; падатковыя дэкларацыi (разлiкi) прадстаўляюцца падатковым органам па месцы пастаноўкi на падатковы ўлiк; збор залiчваецца плацельшчыкамi на рахункi фiнансавых аддзелаў раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў, апошнiя праводзяць пералiчэнне 20 працэнтаў сум, што паступiлi, на рахунак фiнансавага ўпраўлення Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта.
 
Падпунктам 1.4 пункта 1 артыкула 10 Закона прадугледжана ўвядзенне збораў з карыстальнiкаў. Плацельшчыкамi гэтых збораў Законам вызначаны не толькi арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (г.зн. асобы, якiя выплачваюць мэтавыя зборы), але i фiзiчныя асобы, якiя не з’яўляюцца прадпрымальнiкамi.
 
Аб’ектамi падаткаабкладання з’яўляюцца: паркоўка (стаянка) у спецыяльна абсталяваных месцах; ажыццяўленне гандлю на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаых адзiнак; валоданне сабакамi i (або) выкарыстанне iх у прадпрымальнiцкай дзейнасцi; выкарыстанне мясцовай сiмволiкi; правядзенне аўкцыёнаў; ажыццяўленне паляўнiцтва i рыбалоўства; будаўнiцтва аб’ектаў на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак; iншыя вiды карыстання iнфраструктурай адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, якiя вызначаюцца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, Саветамi дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню. Падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад аб’екта падаткаабкладання ў працэнтах ад падатковай базы i (або) у размерах, кратных базавай велiчынi.
 
Рашэннем Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 30 снежня 2003 г. № 41 зацверджана Iнструкцыя аб парадку вылiчэння i выплаты мясцовага збору за карыстанне iнфраструктурай пры размяшчэннi аб’екта гандлю, грамадскага харчавання i iншай прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыях, якiя ўваходзяць у адмiнiстрацыйнае падпарадкаванне гарадскiх Савета дэпутатаў i выканаўчага камiтэта (са змяненнямi i дапаўненнямi, унесенымi рашэннем ад 30 студзеня 2004 г. № 57) (далей – Iнструкцыя № 41). Палажэннямi Iнструкцыi ў якасцi плацельшчыкаў збору вызначаны арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя маюць аб’екты для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi (рознiчнага гандлю, грамадскага харчавання, iгральныя ўстановы, аб’екты па аказанню турыстычных паслуг, платныя аўтастаянкi, аўтазаправачныя станцыi); у якасцi аб’екта абкладання вызначана карыстанне эксплуатацыйнымi сiстэмамi i камунiкацыямi пры размяшчэннi аб’ектаў гандлю, грамадскага харчавання, iгральнага бiзнесу i г.д.
 
Канстытуцыйны Суд лiчыць, што Вiцебскi абласны Савет дэпутатаў пры ўвядзеннi мэтавага збору на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна) (далей – мэтавы збор) i Наваполацкi гарадскi Савет дэпутатаў пры ўвядзеннi збору за карыстанне iнфраструктурай на тэрыторыях, якiя ўваходзяць у адмiнiстрацыйнае падпарадкаванне названага гарадскога Савета дэпутатаў i адпаведнага выканаўчага камiтэта (далей – збор з карыстальнiкаў), дзейнiчалi ў межах прадастаўленых iм паўнамоцтваў.
 
Канстытуцыйны Суд адзначае, што ўвядзенне збору з карыстальнiкаў не парушае палажэнняў часткi другой артыкула 132 Канстытуцыi, якая  прадугледжвае правядзенне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь адзiнай падатковай палiтыкi, i не супярэчыць пункту 3 артыкула 28 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, згодна з якiм адзiн i той жа аб’ект можа абкладацца пэўным падаткам, зборам (пошлiнай) у аднаго плацельшчыка толькi адзiн раз за адпаведны падатковы перыяд.
 
Аб’ектам абкладання мэтавым зборам з’яўляецца прадпрымальнiцкая дзейнасць, дадзены збор выплачваецца па месцы пастаноўкi юрыдычнай асобы або iндывiдуальнага прадпрымальнiка на падатковы ўлiк. Аб’ектам абкладання зборам з карыстальнiкаў (адным з аб’ектаў) з’яўляецца размяшчэнне аб’ектаў гандлю, гэты збор выплачваецца па месцы размяшчэння названых аб’ектаў.
 
Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу таксама на тое, што адсутнасць факта двайнога падаткаабкладання пацвярджаецца i тым, што арганiзацыi, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя знаходзяцца на ўлiку ў iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па г. Наваполацку i, адпаведна, выплачваюць у бюджэт горада мэтавы збор, ад выплаты збору з карыстальнiкаў вызвалены (артыкул 6 Iнструкцыi № 41).
 
Канстытуцыйны Суд не знаходзiць прававых падстаў для прызнання абгрунтаванымi довадаў заяўнiка аб тым, што збор з карыстальнiкаў, прадугледжаны Iнструкцыяй № 41, павiнен насiць разавы характар. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, змест падпункта 1.4 пункта 1 артыкула 10 Закона, якi прадугледжвае магчымасць устанаўлення збору з карыстальнiкаў не толькi ў базавых велiчынях, але i ў працэнтах ад падатковай базы, не выключае права мясцовых Саветаў дэпутатаў устанаўлiваць перыядычнасць выплаты дадзенага збору.
 
Кіруючыся часткай першай артыкула 116, часткай чацвёртай артыкула 122 Канстытуцыі Рэспублiкi Беларусь, артыкуламі 7, 36, 38, 40, 401 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь», Канстытуцыйны Суд
 
ВЫРАШЫЎ:
 
1. Прызнаць, што Iнструкцыя аб парадку вылiчэння i выплаты мясцовага збору за карыстанне iнфраструктурай пры размяшчэннi аб’екта гандлю, грамадскага харчавання i iншай прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыях, якiя ўваходзяць у адмiнiстрацыйнае падпарадкаванне гарадскiх Савета дэпутатаў i выканаўчага камiтэта, зацверджаная рашэннем Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 30 снежня 2003 г. № 41, не супярэчыць артыкулам 121 i 132 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулу 10 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2004 год».
 
2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.
 
3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.
 
 
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь                                                                                                              Р.А. Васілевіч