Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь
30 снежня 2013 г. Канстытуцыйны Суд разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб канстытуцыйным судаводстве» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.).
Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.