27 снежня 2013 г. Канстытуцыйны Суд разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.); «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.); «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2014 год» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.); «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на 2014 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.); «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда грамадзянскай авіяцыі на 2014 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.); і іншых законаў. Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.