26 снежня 2013 г. Канстытуцыйны Суд разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававога палажэння замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.)
і іншых законаў.
Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.