Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

4 снежня 2013 г. Канстытуцыйны Суд разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

 

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб каштоўных металах і каштоўных камянях» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);

 

«Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў праграмныя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

 

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

 

а таксама шэраг законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.

 

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.