У Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь 21 лістапада 2013 г. адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда П.П.Мiклашэвiча з парламенцкай дэлегацыяй Турэцкай Рэспублікі на чале са Старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі сп. Джамiлем Чычэкам.
П.П.Мiклашэвiч праінфармаваў парламентарыяў Турцыі аб кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, яго ролі ў зацвярджэнні вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у жыцці грамадства і дзяржавы. Адзначыў, што ўзаемадзеянне Канстытуцыйнага Суда і Парламента будуецца на канстытуцыйнай аснове шляхам ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці ўсіх законаў, прынятых Парламентам, да іх падпісання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
П.П.Мiклашэвiч таксама адзначыў, што ў ходзе свайго візіту ў 2012 годзе ён змог асабіста пераканацца ў значнасці Канстытуцыйнага Суда ў развіцці Турцыі як дэмакратычнай прававой дзяржавы і выказаў задавальненне дасягнутым узроўнем супрацоўніцтва паміж органамі канстытуцыйнага кантролю Беларусі і Турцыі.
У сваю чаргу, Старшыня Вялікага нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі сп. Джамiль Чычэк падзякаваў за сустрэчу, якая адбылася, і адзначыў плённасць развіцця двухбаковых адносiн паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай па розных напрамках, падкрэсліўшы важнасць супрацоўніцтва ў галiне канстытуцыйнага правасуддзя.