21 лістапада 2013 г. Канстытуцыйны Суд разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэгістры насельніцтва» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Інданезія аб супрацоўніцтве ў сферы абароннай прамысловасці» (суддзя-дакладчык Цiкавенка А.Г.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Інданезія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб узаемнай адмене віз» (суддзя-дакладчык Мiклашэвiч П.П.);
«Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і крымінальных справах» (суддзя-дакладчык Мiклашэвiч П.П.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сінгапур аб каб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы» (суддзя-дакладчык Мiклашэвiч П.П.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сінгапур аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў» (суддзя-дакладчык Мiклашэвiч П.П.).
Па выніках разгляду законы прызнаны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.