Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

24 кастрычніка 2013 г. Канстытуцыйны Суд разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскіх і мясцовых зборах» (суддзя-дакладчык Марыскін А.У.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці палітычных партый і другіх грамадскіх аб'яднанняў» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў дадатак 2 да Пагаднення аб рэгуляванні паставак некаторых відаў стальных труб, якія паходзяць з Украіны, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі ад 23 верасня 2011 года» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб рэгуляванні паставак некаторых відаў стальных труб, якія паходзяць з Украіны, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.);

«Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi Польшча і Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб пункце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча і Украiны» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Народнай Рэспублікі Бангладэш аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў» (суддзя-дакладчык Міклашэвіч П.П.).

Па выніках разгляду указаныя законы прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.