Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Канстытуцыйнае правасуддзе ў XXI веку: асаблівасці і шляхі развіцця»

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі на тэму «Канстытуцыйнае правасуддзе ў XXI веку: асаблівасці і шляхі развіцця», прысвечанай 15-летию Канстытуцыйнага Суда Азербайджанскай Рэспублікі, якая адбылася 11–14 ліпеня 2013 года ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка).

У прызначаным форуме прынялі ўдзел кіраўнікі, суддзі канстытуцыйных судоў з 15 краін (Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Турцыі, Украіны, Харватыі і інш.), Еўрапейскага Суда па правах чалавека, прадстаўнікі Парламента і другіх дзяржаўных органаў Азербайджана.

У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні ўдасканальвання канстытуцыйнага правасуддзя ў розных краінах, ролі канстытуцыйных судоў у абароне правоў чалавека, асобныя аспекты рэалізацыі органамі канстытуцыйнага кантролю сваіх паўнамоцтваў.

У сваім выступленні Старшыня Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіч П.П. праінфармаваў удзельнікаў аб этапах развіцця канстытуцыйнага кантролю ў нашай краіне, асаблівасцях кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда па ажыццяўленню наступнага канстытуцыйнага кантролю, абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў, ліквідацыі канстытуцыйна-прававых прабелаў, рэалізацыі права грамадзян на ўскосны доступ да канстытуцыйнага правасуддзя.

Пры гэтым было адзначана, што пры ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь як орган судовай улады забяспечвае вяршэнства Канстытуцыі, абарону правоў і свабод чалавека, рэалізацыю і развіццё ў нарматворчай і правапрымяняльнай дзейнасці канстытуцыйных каштоўнасцей і мэт.