Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Канстытуцыя – аснова стратэгіі развіцця грамадства і дзяржавы»

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі на тэму «Канстытуцыя – аснова стратэгіі развіцця грамадства і дзяржавы», якая адбылася 29–31 жніўня 2013 года ў г. Астана (Рэспубліка Казахстан).

Удзельнікамі названага форуму былі прадстаўнікі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Казахстан, кіраўнікі і суддзі канстытуцыйных судоў з 17 краін, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і навуковых устаноў.

У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі, удасканалення канстытуцыйнага правасуддзя і павышэння яго ролі ў канстытуялiзацыi грамадскіх адносін, асобныя аспекты рэалізацыі дзяржаўнымі органамі канстытуцыйных палажэнняў.

У сваім дакладзе Старшыня Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіч П.П. праінфармаваў аб сучаснай канстытуцыйнай дактрыне Рэспублікі Беларусь, якая грунтуецца на такіх фундаментальных агульнапрызнаных прынцыпах, як суверэнітэт, народаўладдзе, падзел улад, вяршэнства права, правы і свабоды чалавека.

Пры гэтым было адзначана, што на аснове Канстытуцыі, якая замацавала важнейшыя прынцыпы грамадскага і дзяржаўнага ладу, механізм ажыццяўлення дзяржаўнай улады, правы і свабоды грамадзян, эфектыўна развіваецца і ўмацоўваецца Рэспубліка Беларусь.