Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 чэрвеня 2003 г. № Р-158/2003
5 чэрвеня 2003 г. № Р-158/2003
Аб канстытуцыйнасцi падпункта 1.4 пункта 1 i падпункта 2.4 пункта 2 рашэння Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2002 г. № 83 “Аб увядзеннi мясцовых збораў i аб зацвярджэннi палажэнняў аб парадку вылiчэння i выплаты мясцовых збораў, уведзеных на 2002 год”
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шукліна В.З., Шышко Г.Б., разгледзеўшы на падставе часткi чацвёртай артыкула 122 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь зварот па пытанню правамернасцi ўвядзення Наваполацкiм гарадскiм Саветам дэпутатаў мясцовага збору за права пастаўкi вуглевадароднай сыравiны з мэтай прамысловай перапрацоўкi на давальнiцкiх умовах, устанавiў наступнае.
Рашэннем Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2002 г. № 83 “Аб увядзеннi мясцовых збораў i аб зацвярджэннi палажэнняў аб парадку вылiчэння i выплаты мясцовых збораў, уведзеных на 2002 год” (падпункт 1.4 пункта 1 i падпункт 2.4 пункта 2) на тэрыторыях, якiя ўваходзяць у адмiнiстрацыйнае падпарадкаванне Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў i Наваполацкага выканаўчага камiтэта, з 1 лiпеня 2002 г. быў уведзены мясцовы збор за права пастаўкi вуглевадароднай сыравiны з мэтай прамысловай перапрацоўкi на давальнiцкiх умовах i зацверджана Палажэнне аб парадку вылiчэння i выплаты збору за права ажыццяўлення пастаўкi вуглевадароднай сыравiны з мэтай прамысловай перапрацоўкi на давальнiцкiх умовах (далей — Палажэнне), у якое рашэннем Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 19 верасня 2002 г. № 98 унесены змяненнi i дапаўненнi.
У адпаведнасцi з Палажэннем юрыдычныя асобы, iх фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi незалежна ад падпарадкаванасцi i форм уласнасцi (акрамя арганiзацый, надзеленых паўнамоцтвамi органаў дзяржаўнага кiравання), iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць пастаўку вуглевадароднай сыравiны з мэтай прамысловай перапрацоўкi на давальнiцкiх умовах на прадпрыемствы, што знаходзяцца на адмiнiстрацыйна падпарадкаваных тэрыторыях, прызнавалiся плацельшчыкамi гэтага збору.
Згодна з артыкулам 121 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь да выключнай кампетэнцыi мясцовых Саветаў дэпутатаў адносiцца ўстанаўленне ў адпаведнасцi з законам мясцовых падаткаў i збораў. На неабходнасць няўхiльнага выканання дадзенай канстытуцыйнай нормы Канстытуцыйны Суд неаднаразова звяртаў увагу пры прыняццi шэрага рашэнняў: ад 16 лiстапада 2001 г. “Аб мясцовым зборы за карыстанне стаянкамi i паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах”; ад 4 снежня 2001 г. “Аб мясцовым паляўнiчым зборы”; ад 9 кастрычнiка 2002 г. “Аб канстытуцыйнасцi ўстанаўлення мясцовага збору з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты”; ад 14 лютага 2003 г. “Аб канстытуцыйнасцi рашэння Пiнскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2001 г. № 104 “Аб бюджэце г. Пiнска на 2002 г.” у частцы ўвядзення мясцовага збору з карыстальнiкаў iнфраструктуры горада”.
Прааналiзаваўшы адпаведныя палажэннi артыкула 10 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2002 год”, Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тое, што абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ўводзяць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак мясцовыя падаткi i зборы згодна з пералiкам, указаным у пункце 1 гэтага артыкула. Пры ўвядзеннi мясцовых збораў з карыстальнiка i збораў за паслугi мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права разам з непасрэдна пералiчанымi ў законе ўводзiць iншыя вiды збораў з карыстальнiка i збораў за паслугi з улiкам палажэнняў часткi першай пункта 2 дадзенага артыкула: абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню самастойна вызначаюць базу i аб’екты падаткаабкладання, канкрэтныя размеры ставак, плацельшчыкаў, iльготы, парадак вылiчэння i тэрмiны выплаты мясцовых падаткаў i збораў, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Мясцовы збор за права пастаўкi вуглевадароднай сыравiны з мэтай прамысловай перапрацоўкi на давальнiцкiх умовах, уведзены Наваполацкiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, у пералiку, устаноўленым у пункце 1 артыкула 10 Закона “Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2002 год”, не ўказаны. З улiкам назвы збору (за права пастаўкi вуглевадароднай сыравiны з мэтай прамысловай перапрацоўкi на давальнiцкiх умовах) i аналiзу зместу норм Палажэння, што вызначаюць усе асноўныя элементы дадзенага збору, Канстытуцыйны Суд не знаходзiць прававых падстаў для аднясення гэтага збору да збораў з карыстальнiка цi да збораў за паслугi, а таксама нi да аднаго з вiдаў мясцовых падаткаў i збораў, права на ўвядзенне якiх прадастаўлена мясцовым Саветам дэпутатаў пунктам 1 артыкула 10 Закона “Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2002 год”.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што рашэнне Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2002 г. № 83 “Аб увядзенні мясцовых збораў і аб зацвярджэнні палажэнняў аб парадку вылічэння і выплаты мясцовых збораў, уведзеных на 2002 год” у частцы ўвядзення мясцовага збору за права пастаўкі вуглевадароднай сыравіны з мэтай прамысловай перапрацоўкі на давальніцкіх умовах і зацвярджэння палажэння аб ім (падпункт 1.4 пункта 1 і падпункт 2.4 пункта 2) не адпавядае артыкулу 121 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулу 10 Закона “Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2002 год”.
Акрамя таго, вывучэнне матэрыялаў справы паказала, што 18 лістапада 2002 г. пракурорам г. Наваполацка на адрас Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў быў прынесены пратэст на падпункт 1.4 пункта 1 дадзенага рашэння на падставе яго неадпаведнасці пункту 1 артыкула 10 Закона “Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2002 год”. Рашэннем Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2002 г. № 121 пратэст пракурора быў адхілены.
Канстытуцыйны Суд таксама звяртае ўвагу на пастанову касацыйнай інстанцыі Гаспадарчага суда Віцебскай вобласці ад 28 лютага 2003 г., у якой, у прыватнасці, указваецца, што гаспадарчы суд пры разглядзе спрэчкі аб прызнанні несапраўдным ненарматыўнага акта інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г. Наваполацку (распараджэння аб спагнанні сум збору), аналізуючы законную сілу рашэння Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2002 г. № 83, вырашыў пытанне аб дзеянні нарматыўнага акта, што ў сілу артыкулаў 5 і 11 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, артыкула 4 Закона “Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь” аднесена да кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда. Аднак, указаўшы на дадзены недахоп, касацыйная інстанцыя Гаспадарчага суда Віцебскай вобласці не прыняла мер для рэалізацыі палажэнняў артыкула 112 Канстытуцыі, згодна з якімі, калі пры разглядзе канкрэтнай справы суд прыйдзе да вываду аб неадпаведнасці нарматыўнага акта Канстытуцыі, ён прымае рашэнне ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і ставіць ва ўстаноўленым парадку пытанне аб прызнанні дадзенага нарматыўнага акта неканстытуцыйным.
У пастанове Пленума Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2001 г. № 8 “Аб парадку звароту гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь з прапановамі аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных актаў”, выдадзенай у мэтах аднастайнага прымянення гаспадарчымі судамі Рэспублікі Беларусь артыкулаў 112 і 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, такі парадак растлумачаны.
Кіруючыся часткай першай артыкула 116, часткай чацвёртай артыкула 122 Канстытуцыі, артыкуламі 7, 36, 38, 40, 401 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць, што падпункт 1.4 пункта 1 і падпункт 2.4 пункта 2 рашэння Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2002 г. № 83 “Аб увядзенні мясцовых збораў і аб зацвярджэнні палажэнняў аб парадку вылічэння і выплаты мясцовых збораў, уведзеных на 2002 год”, якімі ўведзены мясцовы збор за права пастаўкі вуглевадароднай сыравіны з мэтай прамысловай перапрацоўкі на давальніцкіх умовах і зацверджана палажэнне аб ім, не адпавядаюць артыкулу 121 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулу 10 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2002 год”.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.
3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь Р.А. Васілевіч