Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

8 ліпеня 2013 г. Канстытуцыйны Суд разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб медыяцыі» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця медыяцыі» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб аўдытарскай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Грамадзянскі працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых нормаў гэтых законаў.