Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

5 ліпеня 2013 г. Канстытуцыйны Суд разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб канцэсіях» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб інвестыцыях» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодных эканамічных зонах» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях іпатэкі» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях перавозкі небяспечных грузаў» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых нормаў гэтых законаў.