Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

10 чэрвеня 2013 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб ратыфікацыі Крэдытнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (праект фінансавання экалагічнай інфраструктуры I)» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);

«Аб ратыфікацыі Крэдытнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Паўночным інвестыцыйным банкам» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прадастаўленнi ў арэнду Рэспубліцы Беларусь зямельнага ўчастка для размяшчэння гасцявога комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб ратыфікацыі Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія аб свабодным гандлі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія ад 31 сакавіка 2009 года» (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.);

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай і паслявузаўскай (паслядыпломнай) адукацыі» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб Правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 20 лістапада 2009 года» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.