13 мая 2013 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);
«Аб прызнанні страціўшай сілу Пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні змяненняў гранiц Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.