Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

23 красавiка 2013 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб нетрах» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб насенняводстве» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб ратыфікацыі папраўкі да Артыкулаў пагаднення Міжнароднай фінансавай карпарацыі» (суддзя-дакладчык Міклашэвіч П.П.);

«Аб ратыфікацыі Пратакола да Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і капітал (маёмасць) ад 17 мая 2002 года» (суддзя-дакладчык Міклашэвіч П.П.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.