26 снежня 2012 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб камерцыйнай тайне» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Iзотка У.П.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэкламы» (суддзя-дакладчык Iзотка У.П.);
«Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў» (суддзя-дакладчык Iзотка У.П.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.