31 кастрычніка 2012 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне «Аб прававым рэгуляванні адказнасці за невыкананне грашовага абавязацельства» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.), у якім адзначыў, што ў пункце 2 артыкула 366 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь устаноўлена права крэдытора па грашоваму абавязацельству патрабаваць ад даўжніка пакрыцця сумы доўгу, павялічанай з улікам інфляцыі, у частцы, якая перавышае суму працэнтаў, належных яму на падставе пункта 1 гэтага артыкула. Разам з тым рэалізацыя дадзенага права крэдытора не забяспечана належным заканадаўчым рэгуляваннем, што пацягнула прававую нявызначанасць для ўдзельнікаў грамадзянскіх праваадносін.
У мэтах забеспячэння канстытуцыйных прынцыпаў вяршэнства права і роўнасці ўсiх перад законам Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным устараніць у пункце 2 артыкула 366 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь прававую нявызначанасць, устанавіўшы магчымасць пакрыцця сумы доўгу, павялічанай з улікам інфляцыі, у частцы, якая перавышае суму працэнтаў, належных на падставе пункта 1 гэтага артыкула, з прымяненнем індэксацыі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам або дагаворам.
Канстытуцыйны Суд прапанаваў Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку падрыхтаваць праект закона аб унясенні адпаведных змяненняў і дапаўненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь.