Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь
19 кастрычніка 2012 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць прынятага Палатай прадстаўнікоў і адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях барацьбы з тэрарызмам і процiдзеяння экстрэмізму» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.).
Па выніках разгляду ўказаны Закон прызнаны адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтага Закона.