9 ліпеня 2012 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях трансплантацыі органаў і тканак чалавека» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.