5 ліпеня 2012 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсорах і аналагах» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях натарыяльнай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
«Аб унясенні дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях маніпуліравання рынкам каштоўных папер» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях падсуднасці спраў ваенным судам» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
а таксама шэрагу законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.