4 ліпеня 2012 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2011 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.