Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

29 чэрвеня 2012 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);

«Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.) і іншых.

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.