24 мая 2012 г. адбылося пасяджэнне Савета па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей – Савет). Старшынстваваў на пасяджэнні Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiч П.П. (старшыня Савета).
1. Па пытанню аб выкананні палажэнняў Канцэпцыі ўдасканальвання заканадаўства Рэспублікі Беларусь, адобранай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2002 г. № 205 (далей – Канцэпцыя), і вызначэнні далейшых напрамкаў удасканальвання нацыянальнага заканадаўства Саветам заслуханы выступленнi Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намесніка старшыні Савета – Міцкевіча В.В., дырэктара таварыства з дадатковай адказнасцю «Юрыдычная фірма «Траст», члена Савета – Лазарэнкава Я.В., дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Іпатава В.Д. і намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Бодак А.М.
У выніку прайшоўшага абмеркавання Савет адзначыў станоўчае значэнне Канцэпцыі для развіцця нацыянальнай прававой сістэмы, адначасова звярнуўшы ўвагу на тое, што шэраг яе палажэнняў не рэалізаваны, захоўвае сваю актуальнасць і падлягае далейшаму выкананню.
Савет рэкамендаваў Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі забяспечыць рэалізацыю палажэнняў Канцэпцыі з улікам выказаных канцэптуальных падыходаў у рамках штогадовай работы па падрыхтоўцы праектаў законаў і іншых нарматыўных прававых актаў на планавай аснове.
Нацыянальнаму цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь прапанавана стварыць міжведамасную рабочую групу па вывучэнню пытання аб неабходнасці ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канцэпцыю і прадставіць Савету адпаведную інфармацыю.
2. З інфармацыяй па пытанню аб канцэптуальных падыходах да заканадаўчага рэгулявання праходжання альтэрнатыўнай службы ў Рэспубліцы Беларусь выступiлі члены Савета: прафесар кафедры Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Трахiмёнак С.А. і дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскі авіярамонтны завод» Вайцаховіч Я.С., была заслухана інфармацыя намесніка Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Старавойтава I.Р. і начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення – намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Купрыка С.М.
Па выніках абмеркавання Саветам прынята рашэнне падтрымаць канцэптуальныя падыходы, замацаваныя ў праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб альтэрнатыўнай службе», і ў мэтах рэалізацыі норм артыкула 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь лічыць прыняцце гэтага Закона прыярытэтным.