Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiч П.П. прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 50-годдзю Канстытуцыйнага Суда Турэцкай Рэспублікі, якія адбылiся 25–28 красавіка 2012 г. у г. Анкары і г. Стамбуле.
У Кангрэс-цэнтры г. Анкара 25 красавіка 2012 г. прайшло ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 50-годдзю стварэння Канстытуцыйнага Суда Турэцкай Рэспублікі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады Турэцкай Рэспублікі, замежных органаў канстытуцыйнага кантролю, Еўрапейскага Суда па правах чалавека.
25–26 красавіка 2012 года адбыўся Міжнародны сімпозіум «Рух у абарону правоў і свабод у XXI стагоддзi і роля канстытуцыйных судоў», прымеркаваны да юбілею Канстытуцыйнага Суда Турэцкай Рэспублікі.
У рабоце дадзенага форума прынялі ўдзел старшыні і суддзі органаў канстытуцыйнага кантролю з 57 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні, якія датычацца месца і ролі канстытуцыйнага кантролю ў прававой дзяржаве, значэння канстытуцыйных судоў у абароне правоў і свабод грамадзян, эфектыўнасці органаў канстытуцыйнага правасуддзя па выкананню сваіх функцый.
У сваім выступленні на сімпозіуме Старшыня Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiч П.П. праінфармаваў яго ўдзельнікаў аб ролі канстытуцыйнага правасуддзя ў праваахоўным механізме Рэспублікі Беларусь, дзейнасці Канстытуцыйнага Суда па забеспячэнню вяршэнства Канстытуцыі, яго прамога дзеяння, абароны правоў і свабод грамадзян. Пры гэтым падкрэсліў, што ў дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацаваны правы і свабоды грамадзян, якія ў поўнай меры адпавядаюць міжнародным стандартам, і органы ўлады прымаюць неабходныя меры для іх поўнага забеспячэння.
У ходзе рабочых сустрэч з калегамі з канстытуцыйных судоў абмяркоўваліся асаблівасці кампетэнцыі органаў канстытуцыйнага кантролю розных краін і шляху павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці, а таксама перспектывы развіцця двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва.
Тэкст выступлення Старшыні Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П. на Міжнародным сімпозіуме «Рух у абарону правоў і свабод у XXI стагоддзi і роля канстытуцыйных судоў».