На пасяджэннях, якія адбыліся 25–28 красавіка 2012 г., Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У іх ліку:
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай службы» (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Iзотка У.П.);
а таксама шэраг законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.