Навіны
27 лютага 2012 г. на пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на падставе артыкула 116 Канстытуцыі ва ўстаноўленым законам парадку суддзя Канстытуцыйнага Суда Сяргеева В.Г. выбрана намеснікам Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
Сяргеева Вольга Генадзьеўна
Нарадзілася ў 1952 годзе ў горадзе Мінску.
У 1974 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1975 па 1998 гг. працавала на розных пасадах па юрыдычнай спецыяльнасці.
1998–2001 гг. – намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
2001–2008 гг. – начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З лютага 2008 г. – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас суддзі. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2006 год).