Навіны
Прынята Пасланне Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2011 годзе»

Пасланне Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2011 годзе» прынята на падставе вывучаных і разгледжаных Судом матэрыялаў.

1. Канстытуцыйны Суд у 2011 годзе ў парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці разгледзеў 109 законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі, – да іх падпісання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Усе правераныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі. Разам з тым, зыходзячы з канстытуцыйных палажэнняў, згодна з якімi у Рэспубліцы Беларусь устанаўлiваецца прынцып вяршэнства права, Канстытуцыйны Суд праз ўсведамленне канстытуцыйна-прававога сэнсу норм законаў сфармуляваў у сваіх рашэннях каля 30 прававых пазіцый, накіраваных на забеспячэнне прававой дакладнасці, законнасці, роўнасці і справядлівасці з мэтай недапушчэння неканстытуцыйнай правапрымяняльнай практыкі.

2. Па прапанове Палаты прадстаўнікоў выкладзена пазіцыя Канстытуцыйнага Суда аб адпаведнасці Закона Рэспублікі Польшча «Аб Карце паляка» агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права. Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што палажэннi некаторых норм дадзенага Закона не адпавядаюць шэрагу агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права. На падставе рашэння Канстытуцыйнага Суда Парламентам унесены змяненнi і дапаўненняi ў законы Рэспублікі Беларусь Беларусь «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» і «Аб грамадскіх аб'яднаннях».

3. У 2011 годзе ў Канстытуцыйны Суд паступіла 837 зваротаў грамадзян і арганізацый, у якіх указвалася на неабходнасць унясення змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства, праверкі канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, змяшчалiся скаргі на правапрымяняльныя дзеянні дзяржаўных органаў і службовых асоб, рашэннi агульных і гаспадарчых судоў. На падставе некаторых зваротаў Канстытуцыйным Судом прыняты рашэнні, накіраваныя на ўстараненне канстытуцыйна-прававых прабелаў з мэтай абароны правоў і свабод грамадзян.

4. Ацэньваючы стан канстытуцыйнай законнасці ў 2011 годзе, Канстытуцыйны Суд лічыць, што ў заканадаўчым працэсе і правапрымяняльнай практыцы ў цэлым забяспечвалася вяршэнства Канстытуцыі, ствараўся і рэалізоўваўся механізм больш поўнага забеспячэння правоў і свабод грамадзян. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд указаў, што толькі безумоўнае прытрымліванне ў норматворчасцi і правапрымяненні канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права дазволіць заканадаўцу забяспечыць стабільнае i зразумелае заканадаўства, якое адпавядае сучасным патрабаванням, а правапрымяняльнiкам – эфектыўную абарону правоў і свабод грамадзян і арганізацый.