Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

28 снежня 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб санітарна-эпідэміялагічным добраўпарадкаваннi насельніцтва» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);

«Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія прадстаўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.