27 снежня 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);
«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Статут Суда Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва ад 5 ліпеня 2010 года» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галiне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах» (суддзя-дакладчык Мiклашэвiч П.П.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.