Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

23 снежня 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2012 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь па пытаннях касацыйнага ўладкавання» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.