Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь

19 снежня 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць прынятага Палатай прадстаўнікоў і адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб паветраных зносiнах ад 16 лістапада 1995 года» (суддзя-дакладчык Мiклашэвiч П.П.).

Указаны Закон прызнаны адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.