Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь
9 снежня 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць прынятага Палатай прадстаўнікоў і адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора аб Еўразійскай эканамічнай камісіі» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.).
Па выніках разгляду ўказаны Закон прызнаны адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.