17 лістапада 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях выезда з Рэспублікі Беларусь і ўезда ў Рэспубліку Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);
«Аб унясенні дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытанні прымянення пакаранняў за воінскія злачынствы» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Беларускім Таварыстве Чырвонага Крыжа» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.