Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

16 лістапада 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным і мабілізацыйным матэрыяльных рэзервах» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

а таксама шэраг законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.