Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь

10 лістапада 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць прынятага Палатай прадстаўнікоў і адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора аб функцыянаванні Мытнага саюза ў рамках шматбаковай гандлёвай сістэмы».

Па выніках разгляду ўказаны Закон прызнаны адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.