28 кастрычніка 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
"Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
"Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь" (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
"Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб калектыўнай бяспецы ад 15 мая 1992 года" (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);
"Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Статут Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 7 кастрычніка 2002 года" (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);
"Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку фарміравання і функцыянавання сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы" (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);
"Аб ратыфікацыі паправак да Артыкулаў пагаднення Міжнароднага валютнага фонду" (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
"Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі і Нацыянальным банкам Кыргызскай Рэспублікі аб урэгуляванні даўгавых абавязацельстваў і патрабаванняў за 1992 год" (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.