7 ліпеня 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2010 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);
«Аб трацейскіх судах» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканальвання прававога механізма перагляду судовых пастаноў» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
а таксама шэраг законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.