Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

24 чэрвеня 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці пракуратуры Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававога палажэння замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Грамадзянскі, Гаспадарчы працэсуальны, Грамадзянскі працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэалізацыі міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у сферы міжнароднага гуманітарнага права» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і Музейных фондзе Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола да Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

а таксама шэраг законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.