10 мая 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійных саюзах» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Упраўленнем Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па справах бежанцаў аб супрацоўніцтве і прававым статусе Прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па справах бежанцаў і яго персаналу ў Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый» (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.);
«Аб ратыфікацыі Канвенцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Славенія аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і капітал» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб ратыфiкацыi Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць ад 14 кастрычнiка 1996 года» (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.