Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь
5 мая 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь законаў «Аб ратыфікацыі Статута Суда Еўразійскага эканамічнага супольнiцтва» і «Аб ратыфікацыі Дагавора аб звароце ў Суд Еўразійскага эканамічнага супольнiцтва гаспадарчых суб'ектаў па спрэчках у рамках Мытнага саюза і асаблівасцях судаводства па іх» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.