Навіны
Адбылася Online-канферэнцыя Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П.

 

 

 

15 сакавіка 2011 года ў Беларускім тэлеграфным агенцтве адбылася Online-канферэнцыя Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П. па тэме «Канстытуцыйны Суд на абароне правоў грамадзян», прысвечаная Дню Канстытуцыі.

У ходзе Online-канферэнцыі задаваліся пытанні, якія датычыліся ролі Канстытуцыі ў сучасным грамадстве, рэалізацыі яе норм і прынцыпаў у заканадаўстве, кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, перспектыў развіцця канстытуцыйнага судаводства ў Беларусі, розных праблем у галіне правапрымянення і інш.

П.П.Міклашэвіч даў ацэнку дзейнасці Канстытуцыйнага Суда ў 2010 годзе, указаў на яго задачы ў 2011 годзе, расказаў аб значэнні Канстытуцыі як фундамента для пабудовы дэмакратычнай, сацыяльнай прававой дзяржавы, растлумачыў прававыя аспекты, якія датычацца ўвядзення інстытута амбудсмена ў нашай краіне, асаблівасцей рэалізацыі ў Беларусі доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя, атрымання прававой дапамогі, альтэрнатыўнай ваеннай службы і інш.

Больш падрабязную інфармацыю аб Online-канферэнцыі можна прачытаць на сайце БелТА па адрасе: www.belta.by/ru/conference/i_178.html. Адказы Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П. будуць размешчаны на сайце Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, а таксама апублікаваны ў штотыднёвіку «7 дзён».