Навіны
Прыём грамадзян Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
У будынку Барысаўскага райвыканкама 16 лютага 2011 года Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. правёў прыём грамадзян.
Кола пытанняў, якія хвалявалі тых, хто звярнуўся да Старшынi Канстытуцыйнага Суда, было дастаткова шырокае. Грамадзяне звярталіся па розных прававых пытаннях, звязаных у першую чаргу з правапрымяненнем, рашэннем жыллёвых, працоўных, сацыяльных праблем, рашэннямі агульных судоў па крымінальных і грамадзянскіх справах.